Калекцыя зʼяўляецца цэнтральным дэпазітарыем тыповых і прамыслова каштоўных штамаў мікраарганізмаў у Рэспубліцы Беларусь. Уключана ў рэестр абʼектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак краіны (Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2002 № 758), і ўваходзіць у склад Сусветнай федэрацыі калекцый культур мікраарганізмаў (акронім калекцыі — BIM, нумар — 909).