Беларуская калекцыя непатагенных мікраарганізмаў ажыццяўляе дэпанаванне бактэрый, бактэрыяфагаў, дражджэй, міцэліяльных грыбоў і генетычных канструкцый (у клетках штамаў-гаспадароў) у трох формах:
- «захоўванне»;
- «гарантыйнае захоўванне»;
- «нацыянальнае патэнтнае дэпанаванне».
Дэпанаванне па форме «захоўванне» ажыццяўляецца бясплатна. Інфармацыя пра штамы, якія захоўваюцца ў Калекцыі, размяшчаецца ў каталогу, а самі штамы выдаюцца з Калекцыі на запыт зацікаўленых асоб.
Дэпанаванне па форме «гарантыйнае захоўванне» ажыццяўляецца пераважна на платнай аснове тэрмінам да 5 гадоў. Калекцыя захоўвае канфідэнцыяльнаць інфармацыі пра дэпанаваны штам на працягу ўсяго тэрміну гарантыйнага захоўвання. Штам выдаецца з Калекцыі дэпазітару або трэцім асобам з пісьмовага дазволу дэпазітара.
Дэпанаванне па форме «нацыянальнае патэнтнае дэпанаванне» ажыццяўляецца ў выпадку, калі на штам або тэхналогію з яго выкарыстаннем плануецца падача заяўкі на патэнт Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя пра дэпанаваны штам зʼяўляецца канфідэнцыяльнай. Штам мікраарганізма і інфармацыя пра яго перадаецца трэцім асобам толькі з пісьмовага дазволу дэпазітара. Ажыццяўляецца пераважана на платнай аснове (гл. Палажэнне).
Дэпанаванне ажыццяўляецца у адпаведнасці з Палажэннем аб дэпанаванні штамаў мікраарганізмаў у Беларускай калекцыі непатагенных мікраарганізмаў (2026).
Плазміды (вектары, генетычныя канструкцыі) прымаюцца на дэпанаванне толькі ў клетках мікраарганізма-гаспадара.
Для дэпанавання у Калекцыі дэпазітару неабходна перадаць супрацоўнікам Калекцыі жыццяздольную культуру мікраарганізма і камплект дакументаў:
- Просьба аб дэпанаванні штама мікраарганізма з указаннем формы дэпанавання.
Просьба аб дэпанаванні па форме «захоўванне»
Просьба аб дэпанаванні па формах «гарантыйнае захоўванне» і «нацыянальнае патэнтнае дэпанаванне»
- Пашпарт штама мікраарганізма.
- Даведка аб непатагеннасці штамма мікраарганізма (абазвязковая для штамаў, якія дэпануюцца па форме «нацыянальнае патэнтнае дэпанаванне»; у іншых выпадках — па запыце Калекцыі).
- Даведка аб ідэнтыфікацыі мікраарганізма (пры неабходнасці Калекцыя на платнай аснове ажыццяўляе вызначэнне відавай прыналежнасці мікраарганізмаў).