Узоры культур мікраарганізмаў, дэпанаваных у Беларускай калекцыі непатагенных мікраарганізмаў, на дамоўнай аснове перадаюцца па запыце юрыдычных асоб, якія маюць неабходныя ўмовы для работы з імі (адпаведнае пісьмовае пацверджанне неабходна перадаць Калекцыі па яе патрабаванні). Фізічным асобам узоры культур не выдаюцца.
Для атрымання культуры мікраарганізма з Калекцыі неабходна на дадзеным сайце дадаць штамы, якія вас цікавяць, у кошык і аформіць заяўку на выдачу культур мікраарганізмаў.
Альтэрнатыўны варыянт — аформіць заяўку на падбор штама. У заяўцы неабходна пералічыць умовы, якім павінна адпавядаць культура. У такім разе супрацоўнікі Калекцыі падбяруць культуру, якая адпавядае пералічаным умовам (пры ўмове, што такая культура захоўваецца ў Калекцыі).
Аформіць заяўку на падбор штама
Пасля атрымання заяўкі на аснове інфармацыі з яе супрацоўнікі Калекцыі цягам 14-ці працоўных дзён рыхтуюць дамову, якую дасылаюць на адрас эл. пошты, указаны ў заяўцы. Замоўца падпісвае дамову, дасылае яе Калекцыі поштай (арыгінал) і электроннай поштай (адсканаваная версія), аплачвае паслугі па выдачы ўзора культуры мікраарганізма. Пасля атрымання аплаты Калекцыя арганізуе выдачу ўзора культуры мікраарганізма і суправаджальных дакументаў (пашпарт выдаванага штама).
Умовы аплаты. Кошт работ па дамове залежыць ад віду мікраарганізма, мэты выкарыстання культуры, формы (жывая, ліафільна высушаная або замарожаная біямаса) і колькасці выдаваных узораў.
Прэтэнзіі да чысціні і жыццяздольнасці ўзора мікраарганізма прымаюцца па электроннай пошце цягам двух месяцаў, пачынаючы з даты атрымання ўзора.
Па-ранейшаму можна даслаць заяўку на выдачу штама мікраарганізма на бланцы арганізацыі па электроннай пошце на скрынку collection
mbio.bas-net.by або па факсе +375 (17) 395-47-66, або выслаць арыгінал заяўкі поштай на адрас: Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, 220084, вул. Купрэвіча, 2, Мінск, Беларусь.